Оперная зорка Марыя Гулегіна выступіць у Мінску ўпершыню за 30 гадоў

31.01.2020

1 лютага ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі адбудзецца сольны канцэрт Марыі Гулегінай

Заслужаная артыстка БССР скончыла Адэскую кансерваторыю і пачынала кар’еру ў Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры БССР. Голас Віялеты ў "Травіяце", Лэдзі Макбэт, Лізы ў "Пікавай даме", Турандот, Аіды і многіх іншых партый, якія ўваходзяць у залаты фонд опернага мастацтва. Цяпер зорка опернай сцэны адкрывае сезоны ў "Ла Скала", "Метрапалітэн-Опера" і Марыінскім тэатры. Яе партнёрамі  ў спектаклях былі Лучана Павароці і Пласіда Дамінга. 

Заўтра Марыя Гулегіна выступіць у Мінску ўпершыню за 30 гадоў  з італьянскай праграмай. Дырыжыруе маэстра з Італіі Альберта Веранэзі. Прагучаць арыі з твораў Джузэпэ Вердзі, Джакама Пучыні, Руджэра Леанкавала і іншых кампазітараў.

Фота: sb.by