«Па матывах ткацтва» Веры Занкевіч

03.01.2024

У філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – «Музеі беларускага народнага мастацтва» – працягваецца выстава работ майстра па бісеры Веры Занкевіч «Па матывах ткацтва». Прадстаўлены ўпрыгажэнні з бісеру некалькіх калекцый, распрацаваных за перыяд творчай працы аўтара – з 2003 па 2023 год: герданы, каўнерыкі, паясы, сумачкі, бранзалеты, шыйныя ўпрыгажэнні і велікодныя яйкі. Расказала аб экспазіцыі навуковы супрацоўнік музея, куратар выставы Таццяна Андрыевіч.

Фота - artmuseum.by