Пабачыў свет новы выпуск альманаха «Літара»

14.02.2024

Выпуск створаны Гомельскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі сумесна з расійскімі аўтарамі. Ён прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і  актуальным сучасным тэмам развіцця грамадства. Расказаў старшыня аддзялення, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч.
Сярод аўтараў альманаха «Літара» – маладыя літаратары, якія сёння праходзяць творчую вучобу ў Гомельскім літаратурным аб’яднанні «Слова». Адзначыла намеснік старшыні Наталля Шамяткова.

Фота - mazyr.by