Пачаўся міжнародны фестываль "Тэатральны куфар"

20.11.2019 

Міжнародны фестываль “Тэатральны куфар” адкрыўся ў Мінску. Сталіца прымае форум шаснаццаты раз. Удзельнікі – студэнцкія і прафесійныя маладзёжныя тэатры. На фестывальнай сцэне пакажуць 12 спектакляў з 9 краін. Асаблівая ўвага – пластычным пастаноўкам. Падрабязнасці праграмы “Тэатральнага куфра” раскрывае дырэктар форуму Кацярына Саладуха.

Падчас традыцыйнага праекта “Куфар-in-Motion” удзельнікі за тыдзень з нуля паставяць пластычны спектакль. Кіраўнік – харэограф Уладзіслава Цвікі. Вынікі эксперыменту прэзентуюць на закрыцці фестывалю. Рэжысёр Андрэй Саўчанка правядзе чытанні сучасных беларускіх п’ес. Уладальніка гран-пры вызначаць гледачы. Працягнецца фестываль “Тэатральны куфар” да 24 лістапада.

Фота: sb.by