Падарожжа ў глыбіні душы

24.08.2026 

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стварае розныя цікавыя формы працы з чытачамі. Так, працягваецца другі сезон адукацыйнага праекта «Псіхалагічны асяродак» з вядомым беларускім псіхолагам, кандыдатам псіхалагічных навук, пісьменніцай Надзеяй Цыркун. Гэта добрая магчымасць праз кнігу і шчырую размову зразумець сябе і выбраць эфектыўныя жыццёвыя прыярытэты.