16.08.2024
Са Стаўбцоўшчынай звязана імя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, гэта яго малая радзіма – край, якому ён прысвяціў многія свае творы. Землякі ўдзячны за гэта, ушаноўваюць песняра шматлікімі мерапрыемствамі. Заўтра ля помніка Якубу Коласу адбудуцца паэтычныя чытанні «Чытаем Коласа разам», дзе кожны зможа агучыць твор славутага земляка. Жыхары горада і раёна прымаюць актыўны ўдзел, любяць і зберагаюць спадчыну народнага паэта Беларусі. Расказала куратар праекта, загадчык Стаўбцоўскай раённай цэнтральнай бібліятэкі Ульяна Асаёнак.
Культурныя ўстановы Стаўбцоўшчыны папулярызуюць творчасць Якуба Коласа сярод моладзі. Адзначыў загадчык філіяла «Смольня» Яўген Шавель і расказаў аб новых праектах.
Фота - stolbtsy.gov.by