Пагаднення аб супрацоўніцтве падпісана паміж Міністэрствам культуры і Міністэрствам адукацыі

16.09.2022

У апошнюю сераду месяца школьнікі і навучэнцы каледжаў змогуць наведваць беларускія музеі бясплатна. Адпаведную дамову аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры і Міністэрствам адукацыі падпісалі кіраўнікі ведамстваў. Праект даволі своечасовы – перакананы Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.

Пагадненне падпісана ў мэтах патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі, фарміравання ў іх павагі да гісторыка-культурнай спадчыны і традыцый беларускага народа, адзначыў міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч.

Фота - belta.by