Палад Бюльбюль аглы: "Балет "Каханне і смерць" - галоўная работа майго жыцця"

29.07.2016

Новы сезон Вялікі тэатр Беларусі адкрые прэ’мерай, якая завяршала папярэдні сезон. Музыку да балета “Каханне і смерць” напісаў спявак, акцёр, кампазітар, дыпламат Палад Бюльбюль аглы. У аснове – нацыянальны азербайджанскі эпас, унесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКа. Дакументу больш за 13 стагоддзяў. Дзесяць гадоў таму, калі адзначалася юбілейная дата, кампазітар быў міністрам культуры Азербайджана.

Пасля паспяховай пастаноўкі ў 2012 балета “Сем прыгажунь” на беларускай сцэне і пасля ўсхваленага прыёму спектакля ў Баку, бакі вырашылі працягнуць супрацоўніцтва. Паставіла “Каханне і смерць” Палада Бюльбюль аглы на айчыннай сцэне малады харэограф Вольга Костэль.

Фота: kp.by