01.07.2025
Сёння на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі пакажуць нядаўнюю прэм’еру – спектакль «Памінальная малітва» па п’есе Рыгора Горына. Яго паставіў акцёр, галоўны рэжысёр Бранскага абласнога тэатра юнага гледача, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Юрый Пахомаў. У Беларусі ён працаваў над 17 спектаклямі ў Віцебску, Гродне, Бабруйску і Мінску. Пастаноўка «Памінальная малітва» – першая работа Юрыя Пахомава на сцэне РТБД. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.
Фота: rtbd.by