Памяці Ігара Лучанка

05.08.2022

6 жніўня дзень нараджэння выбітнага кампазітара, народнага артыста Беларусі і СССР, прафесара Ігара Лучанка. Ён унёс неацэнны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры. Яго творчасць - сапраўдная эпоха ў музычным мастацтве Беларусі і Расіі. Кампазітар з дзяцінства шанаваў родную зямлю і ганарыўся сваімі каранямі. Менавіта таму ў сваіх творах Ігар Міхайлавіч абапіраўся на народную аснову, бо песня нясе памяць стагоддзяў, памяць пакаленняў, памяць сэрца. У фондах беларускага радыё захаваліся развагі творцы. Год запісу 1987

Фота - aif.by