"Папялушка" ‒ казачная гісторыя для дзяцей і бацькоў у Брэсцкім тэатры лялек

29.12.2020

У Брэсцкім тэатры лялек да 3 студзеня працягваюцца паказы дзіцячага спектакля “Папялушка”. Упершыню яго прэзентавалі 19 снежня, і з таго часу пастаноўку штодзень наведваюць дзясяткі маленькіх гледачоў. Новы спектакль ‒ не проста казка, гэта яскравая і захапляльная гісторыя аднаго цуда, калі бязрадаснае жыццё адной дзяўчынкі чароўным чынам змяняецца да лепшага. Рэжысёр пастаноўкі ‒ Ігар Казакоў. Расказвае рэжысёр Брэсцкага тэатра лялек Аліса Ярмак.

Фота: facebook.com