Парк Славы заклалі ў Магілёўскім раёне

05.05.2020

У аграгарадку Буйнічы Магілёўскага раёна з’явіцца Парк Славы. Назву выбіралі жыхары раёна. Быў аб'яўлены конкурс, з усіх прапанаваных варыянтаў спыніліся на Парку Славы. Аформяць тэматычныя алеі: Дружбы, Поспеху, Культуры, Спорту і іншыя. Іх прысвецяць жыхарам, прадпрыемствам і ўстановам раёна, якія ўнеслі вялікі ўклад у яго развіццё.

У наступным годзе ў парку плануюць усталяваць павільён з вадкакрышталічнымі дысплэямі, якія змесцяць інфармацыю пра гісторыю Магілёўскага раёна і людзей, у чый гонар высаджана кожнае дрэва. Працягвае Марына Касьянава.

Фота: avatanplus.com