Пайшоў з жыцця Эніа Марыконэ

6.07.20 

Пайшоў з жыцця Эніа Марыконэ. Яму быў 91 год. Ён адзін з найбольш вядомых кампазітараў у свеце кіно. Шэсць разоў намінаваўся на "Оскар" - атрымаў дзве статуэткі: за выдатныя заслугі ў кінематографе ў 2007 годзе і за найлепшую музыку да фільма «Агідная васьмёрка» ў 2016. Наведваў маэстра і Беларусь. У 2013-м адбыўся канцэрт яго музыкі ў Мінску. Выконваў творы Прэзідэнцкі аркестр Беларусі, Дзяржаўны і акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі. Тады ж маэстра паразмаўляў з журналістамі. Расказаў пра надзвычайную патрабавальнасць не толькі да іншых, але перш за ўсё да сябе.

Эніа Марыконэ - адзін з самых вядомых кампазітараў сучаснасці. За сваю доўгую кар'еру напісаў музыку больш чым да 400 фільмаў, сярод якіх "Прафесіянал", "Аднойчы ў Амерыцы", "Спрут", "72 метры", "Легенда пра піяніста" і іншыя.

Фота enniomorricone.org.