Перадпаказ фільма пра лётчыкаў – Герояў Беларусі прайшоў у сталічным кінатэатры «Масква»

15.04.2026 

Беларуская ваенная драма «Адно на дваіх» заснавана на рэальных падзеях і распавядае аб подзвігу 23-гадовага лейтэнанта Мікіты Куканенкі і 34-гадовага маёра Андрэя Нічыпорчыка. Здымкі пачаліся летам 2025 года пад кіраўніцтвам рэжысёра Івана Паўлава. Ролі выканалі як вядомыя айчыннаму гледачу акцёры, так і яркія маладыя таленты. Кінастужку кансультавалі родныя, сябры і калегі. На яе прэзентацыі пабывала наш карэспандэнт Марыя Казлова.