Пераклад Евангелля, зроблены Міхасём Міцкевічам, прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы

21.02.2019

Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі на выставе аднаго дня ўрачыста прэзентавалі рукапіс перакладу Евангелля на беларускую мову, зроблены малодшым братам Якуба Коласа Міхасём Міцкевічам. 

Міхась Міцкевіч (1897-1991) – пісьменнік, перакладчык, пісаў пад псеўданімам Антось Галіна. У 60-я гады жыў у ЗША і там пераклаў Евангелле з царкоўнаславянскай на беларускую мову. Былі выдадзены толькі два першыя два – паводле Мацвея і паводле Марка. Цалкам пераклад не друкаваўся. Працягвае ўнучка пісьменніка Марыя Міцкевіч, са згоды якой алічбаваная версія рукапісу Евангелля ўжо даступна чытачам Нацыянальнай бібліятэкі.

Фота: nlb.by