Перакладчык "Хронік Нарніі" раскажа пра кніжны інтэрнэт-бізнес

16.11.2016

17 лістапада у праграме "ПраЧытанне" пазнаёмімся з інтэрнэт-крамай prastora.by і яе стваральнікам Алесем Квіткевічам. Ён аўтар перакладу на беларускую мову адной з кніг серыі "Хронікі Нарніі" і фільма "Піраты Карыбскага мора". Алесь Квіткевіч - эксперт у сучаснай літаратуры, сочыць за кінатэндэнцыямі і любіць аўдыякнігі. У эфіры будуць разыграны прызы.

Эфір - 12:15.

На фота - Алесь Квіткевіч, n-europe.eu