«Пераломны момант». Прэм’ера першага за 50 гадоў беларускага мастацкага спартыўнага фільма

27.11.2025 

Сёння для Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» пераломны момант: у шырокі пракат выйдзе новая спартыўная драма. Яна паспела ўжо акдрыць XXXI Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад», дзе прадставілі не канчатковы варыянт. Гэтым вечарам прэм’ерныя паказы фінальнай версіі пройдуць ва ўсіх кінатэатрах краіны, але галоўны адбудзецца ў сталічным – «Маскве». Над стварэннем кінастужкі працавала на 100 % беларуская каманда: рэжысёр, здымачная група, акцёры. Закадравыя сакрэты раскрые наш карэспандэнт Марыя Казлова.