Пераможцаў дзіцячага конкурсу экслібрысаў узнагародзілі ў Нацыянальнай бібліятэцы

01.06.2021

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылі выставу "Малады беларускі экслібрыс", а таксама ўзнагародзілі пераможцаў дзіцячага конкурсу экслібрысаў. Стварыць кніжны знак – няпростая задача, але, па словах арганізатараў, юныя мастакі і кнігазнаўцы выдатна справіліся. На выставе больш за 170 работ удзельнікаў. У конкурсе прынялі ўдзел дзеці ад 6 да 16 гадоў. Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота: nlb.by