Перасоўная выстава “Горад заўтрашняга дня” прапануе ўгледзецца ў жыццё савецкага горада

01.10.2019

Выстава “Горад заўтрашняга дня” адкрылася ў мінскай галерэі "Арт-Беларусь". Экспазіцыя паказвае развіццё савецкай архітэктуры ад яе ўзнікнення ў 1920-я гады да развалу дзяржавы ў 1990-я. Працягвае дырэктар Гётэ-інстытута ў Беларусі Якаб Рачак.

У рамках выставы запланавана вялікая адукацыйная праграма з лекцыямі, кінапраглядамі і шпацырамі па Мінску. Сёння ў галерэі "Арт-Беларусь" чакаецца дыскусія з дызайнерам Ніні Палавандзішвілі, якая некалькі гадоў збірала матэрыялы пра савецкія мазаікі ў Грузіі, і Ленай Прэнц – даследчыцай архітэктуры і мастацтва позняга сацыялізму. Заўтра Вольфганг Кіль з Берліна распавядзе пра  лёс Палаца Рэспублікі ў цэнтры Берліна. Праграма сустрэч працягнецца да канца месяца. Пра выставу Горад заўтрашняга дня распавядае адна з яе куратараў Анна Кац.

Мінск стаў другім месцам выставы пасля Ерэвана. Пазней экспазіцыя наведае Маскву, Новасібірск, Кіеў і Тбілісі.

Фота: citydog.by