Перасоўная выстава сімпозіума жывапісу Mark Rothko 2018 – у Мінску

29.01.2019

115-ты Дзень нараджэння Марка Ротка адзначылі ў Даўгаўпілсе 14-м міжнародным сімпозіумам жывапісу. Вынікі прэзентаваны ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі – там адкрылася выстава "Мы разам пішам сваю будучыню". Дырэктар установы Сяргей Крыштаповіч расказаў, чым экспазіцыя значная для нашай краіны.

У экспазіцыі – 10 работ мастакоў з розных краін. Выстава – перасоўная, наведала  Рыгу, зараз у Мінску, далей па плане – Вільнюс і Брусель. Праект арганізаваны пры падтрымцы праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Літвы, Латвіі і Беларусі, прымеркаваны да Дня еўрапейскага супрацоўніцтва – 2018. Куратар выставы, супрацоўніца Арт-цэнтра імя Марка Ротка Таццяна Чарнова адзначыла: асноўная мэта – паказаць,  што жывапіс – міжнародны.

Наведаць выставу можна да 23 лютага.

Фота: ncsm.by