Перформанс «Кансервацыя паветра галоўнага корпуса» Нацыянальнага мастацкага музея адбыўся перад закрыццём на рэстаўрацыю

11.08.2026 

Наведвальнікі прыйшлі са слоікамі і захавалі паветра старога будынка на памяць. У апошні дзень працы госці маглі пачуць аб знакавых творах рускай калекцыі ад аднаго з найстарэйшых супрацоўнікаў установы – Алены Шапашнікавай. Яна правяла зборную экскурсію па залах рускага мастацтва. Адметна, што гэтая прастора была таксама месцам, дзе ў 60–70-х можна было ўбачыць працы сучасных мастакоў, адзначыла вядучы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Алена Шапашнікава.
Галоўны корпус музея на вуліцы Леніна быў адкрыты ў 1957 годзе. Сведкам гэтай падзеі быў народны мастак Беларусі Іван Міско, жыццё скульптара непарыўна звязана з Нацыянальным мастацкім музеем.