Персанальную выставу мастачкі Лізаветы Пастушэнка прадставілі ў Нацыянальным мастацкім музеі

25.04.2025

«Лабірынты памяці» – першы выставачны праект Лізаветы Пастушэнка адкрыўся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 твораў, выкананых у розных тэхніках графікі, у тым ліку змешанай з выкарыстаннем такіх матэрыялаў, як сепія, сангіна і соус. Падрабязней у рэпартажы Алесі Давідовіч.