Першамай праводзьце з намі!

Першы святочны дзень мая, нядзелю, праводзьце з каналам “Культура”. У эфіры:
- у 00:04 – запісы Касандры Уілсан і Джэкі Тэрасона, Эла дзі Меолы, Джона Маклафліна і Пака дэ Лусіі;
- у 06:10 – інструментальныя санаты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Якуба Коласа;
- у 08:15 – фрагменты оперы Аляксея Рыбнікава “Юнона і Авось”;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёкампазіцыя “Як мы маме дапамагалі”, інсцэніраваная казка “Прыгоды старой лялькі”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Эстонія;
- у 11:30 – Восьмая сімфонія Людвіга ван Бетховена;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ніна Казлова;
- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: музыка Аляксандра Літвіноўскага (да 60-годдзя беларускага кампазітара);
- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Рамза;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: саліст ансамбля “Бяседа” Валянцін Кірыленка;
- у 17:00 – Сімфонія-фантазія Рэйнгольда Гліэра для аркестра рускіх народных інструментаў;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Джо Дасэн;
- у 19:00 – працяг рамантычнай аперэты Імрэ Кальмана “Баядэра”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Людмілы Рублеўскай “Масоўка”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Гняздзечка, якое звалілася ў арык”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Рафаэля;
- у 21:30 – другая частка радыёспектакля “Ігнатаў рубеж” па п’есе Васіля Ткачова (да гадавіны трагедыі на ЧАЭС);
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: электраакустычны праект Аляксандра Літвіноўскага Jazz Graffiti.
У праграме магчымы змены.