"Першая алімпійская чэмпіёнка з Гродна" - вядомай гімнастцы Алене Валчэцкай прысвечана новая кніга.

23.04.20 

"Першая алімпійская чэмпіёнка з Гродна". Вядомай гімнастцы Алене Валчэцкай прысвечана новая кніга. Яе аўтар - Георгій Кісялёў. У кнізе сабраны ўнікальныя матэрыялы аб падрыхтоўцы і выступленні на міжнародных спаборніцтвах, ёсць месца звесткам пра асабістае жыццё і рэдкім фатаграфіям. Алена Валчэцкая ўнесла ў спартыўную гімнастыку складанасць і разнастайнасць, а яе бездакорнае выступленне на Алімпіядзе ў Токіа ў 1964 дазволіла зборнай СССР абагнаць сапернікаў і заваяваць залатыя медалі.

Фота http://grodnosdushor-3.by/