Першая Нацыянальная кінапрэмія Беларусі абвесціць пераможцаў

17.12.2018

17 снежня першая Нацыянальная кінапрэмія назаве пераможцаў. Арганізатары прынялі 167 заявак, з іх 35 фільмаў – у дакументальным жанры. "Гэта годны вынік", адзначыў намеснік старшыні журы, начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Аляксандр Рыдван. Таксама ён падкрэсліў: такая колькасць конкурсных работ азначае, што кінапрэміі давяраюць.

Карціны-намінанты і лаўрэаты пакажуць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Прагляды стужак стартуюць заўтра і працягнуцца да 26-га снежня. Па словах дырэктара першага рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі" Алесі Какошнікавай, цікавасць да праекта вялікая, таму планаў на другую кінапрэмію таксама шмат.

Арганізатары кажуць, што іх галоўная мэта падтрымліваць айчынны кінематограф, незалежна ад таго, з'яўляюцца карціны плёнам працы Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" або незалежных арганізацый.

Фота: minsknews.by