Першая сустрэча праекта “Радыё: на хвалі мастацтва” прайшла ў Музеі Янкі Купалы

20.12.2019

Першая сустрэча ў рамках інтэрактыўнага праекта канала “Культура” “Радыё: на хвалі мастацтва” адбылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Вядучымі вечара былі намеснік дырэктара канала Навум Гальпяровіч і дырэктар Уладзімір Трапянок. Яны адзначылі ўнікальнасць спалучэння фармату жывой сустрэчы, канцэртных нумароў і сумеснага праслухоўвання архіўных запісаў.

Гасцямі вечара былі не толькі слухачы канала, але і дзеячы культуры. Пісьменнік Мікола Чарняўскі пачынаў свой творчы шлях як рэдактар на Беларускім радыё. Ён падзяліўся з гасцямі сустрэчы ўспамінамі аб працы журналіста, узгадаў імёны калег і знакавыя моманты таго часу.

Эфірную версію сустрэчы ў рамках інтэрактыўнага праекта “Радыё: на хвалі мастацтва” слухайце 30 снежня а 19-й на нашай хвалі.