Першы міжнародны кангрэс па беларускай мове прайшоў у Мінску

31.10.2019

У Нацыянальнай акадэміі навук пачаўся Першы міжнародны кангрэс “Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы”, прымеркаваны да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. У ім прынялі ўдзел 130 навукоўцаў з Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Літвы, але большасць – айчынныя. Працягвае дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў.

Сярод гасцей кангрэса – акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Уладзімір Шырокаў. Па яго словах, час не стаіць на месцы. Пакуль камп’ютары не разумеюць мову так, як чалавек. Гэта складана, але, на яго думку, магчыма.

У рамках кангрэса навукоўцы абмеркавалі выданне новага "Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы" і слоўніка беларускіх гаворак. Першы будзе ў 15 тамах, аб'ём – больш за 250 тысяч слоў. Зводны слоўнік народных гаворак – яшчэ адзін знакавы праект. Перад навукоўцамі стаіць задача максімальна поўна сабраць і зафіксаваць адпаведную лексіку ў электронным слоўніку, а затым выдаць і папяровы.

Фота: belta.by