Першы спектакль, пастаўлены пры фінансавай падтрымцы гледачоў, пакажуць на фестывалі "ТэАрт"

05.08.2016

Шосты Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТэАрт" пройдзе ў Мінску з 28 верасня да 20 кастрычніка. Пачнецца фестываль з праграмы айчынных спектакляў "Belarus Open", якую адкрывае прэм'ера спектакля “З жыцця насякомых” Святланы Бень і Дзмітрыя Багаслаўскага на музыку Валерыя Воранава. У афішы беларускіх паказаў таксама “Опіум” Аляксандра Марчанкі - першы ў краіне спектакль, пастаўлены пры фінансавай падтрымцы гледачоў.

На фота - сцэна са спектакля "Опіум", dverifest.wordpress.com