Песні высоцкага прагучаць на шасці мовах падчас "Вялікай бард-рыбалкі"

27.07.2016

VII Міжнароднае музычна-спартыўнае свята “Вялікая бард-рыбалка” пройдзе ў гэтыя выхадныя. Месца правядзення - пасёлак Грудзічына Быхаўскага раёна. Адкрыецца бард-рыбалка міжнародным праектам “Суседзі”. У гэты ж вечар на галоўнай сцэне пройдзе прэзентацыя міжнароднага праекта “Зямля Высоцкага”. У суботу на галоўнай сцэне фестывалю адбудзецца гала-канцэрт “Іншы фармат. Альтэрнатыва папулярнай эстрадзе”. Пра найбольш важныя музычныя праекты расказвае прадзюсар фестывалю і творчага аб’яднання “Сваё асяроддзе” Леанід Дзінерштэйн.

Фота: fst.by