Пішыце "Агульную дыктоўку" разам з каналам "Культура"!

22.05.2019 

1 чэрвеня ў Беларусі пройдзе масавая “Агульная дыктоўка” па беларускай мове. Напісаць яе можна дома або ў Нацыянальнай бібліятэцы. Гэта сумесны праект гандлёвай маркі “Лідскае” і канала "Культура" Беларускага радыё.

Маштабная ініцыятыва прымеркавана да 400-годдзя выхаду "Граматыкі" Мялеція Сматрыцкага – кнігі, якая больш за 200 гадоў была вядучым выданнем па славянскай філалогіі. Напісаць дыктоўку можа любы ахвотны. Пры гэтым арганізатары свядома выбіраюць тэкст павышанай складанасці, каб звярнуць увагу на багацце беларускай мовы.

Каб стаць удзельнікам, трэба зарэгістравацца на старонцы праекта. Прамая трансляцыя на нашай хвалі (таксама ў інтэрнэце) пачнецца 1 чэрвеня а 12-й гадзіне адначасова са стартам дыктоўкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Тэкст Андруся Горвата агучыць гурт Naviband.

Ілюстрацыя: vk.com