Пленэры мастакоў і скульптараў пачынаюцца ў Маладзечне

01.08.2016

Адкрыты пленэр мастакоў "Маладзечна АРТ-2016" і Рэспубліканскі пленэр скульптараў па камені "Вернісаж камянёў" распачынаюцца сёння ў Маладзечне. Абодва мерапрыемствы стануць часткай Рэспубліканскай акцыі "Маладзечна - культурная сталіца Беларусі-2016 года". Пра гэта паведаміла дырэктар маладзечанскага палаца культуры Святлана Сарока.