Пра гісторыю першай беларускай энцыклапедыі распавядае выстава ў Нацыянальнай бібліятэцы

18.12.2019

Да 50-годдзя беларускай універсальнай энцыклапедыі ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі адкрылася выстава "Энцыклапедыя. Нацыянальны праект". Экспазіцыя паказвае гісторыю еўрапейскіх энцыклапедычных выданняў ад антычных часоў да сучаснасці. У зале можна ўбачыць "Натуральную гісторыю" Плінія, першую сучаснага тыпу эпохі Асветы "Энцыклапедыю, або Тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў" Дэні Дзідро, самую паспяховую нямецкую "Энцыклапедую Бракгаўза". Асобны раздзел выставы знаёміць з гісторыяй айчыннага энцыклапедычнага праекта. Працягвае дырэктар выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Вольга Ваніна.

У цэнтры выставы - выданне-юбіляр, першая ў гісторыі  нашага  народа ўніверсальная "Беларуская савецкая энцыклапедыя". Асобна на выставачнай пляцоўцы размешчаны лепшыя кнігі выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі". Сярод іх выданні, адзначаныя ўзнагародамі нацыянальных і міжнародных конкурсаў. Працягнецца экспазіцыя да 17 лютага.

Фота: nlb.by