Працягваецца прыём заявак на Фэст экскурсаводаў

09.03.2020

Да 1 красавіка прымаюць заяўкі на Фэст экскурсаводаў, які сёлета адбудзецца 11-ты раз. Сотні экскурсій пройдуць 25 і 26 красавіка ў Беларусі і за яе межамі. Пра спецыфіку падзеі на Брэстчыне распавядае каардынатар праекта па Брэсцкай вобласці Вольга Малафеечава.

Экскурсіі ў межах Фэсту могуць правесці ўсе зацікаўленыя гісторыяй, культурай і прыродай. Аб’екты наведвання – гістарычныя мясціны, храмы, прадпрыемствы, помнікі прыроды, музеі, бібліятэкі. Каб падаць заяўку, трэба запоўніць анлайн-анкету.

Фота: vk.com