Працягваецца Рэспубліканскі творчы радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі»

09.10.2024

Мерапрыемства праводзіцца Белтэлерадыёкампаніяй з 2009 года. Сёлета арганізацыяй конкурсу займаецца канал «Культура» Беларускага радыё. Выбар новай медыйнай пляцоўкі невыпадковы: гэта адзіны радыёканал у краіне, дзе прадстаўлена дзіцячае вяшчанне. Менавіта ў эфіры «Культуры» выходзіць перадача для дзяцей і падлеткаў «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя». Па словах генеральнага прадзюсара Беларускага радыё Антона Васюкевіча, дарэчы праводзіць конкурс там, дзе рабяты – мэтавая аўдыторыя.