Праект «Кожны трэці» другі раз адбыўся ў Мінску

08.04.2025

На канцэрт-рэквіем, прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі, што прайшоў у Палацы Рэспублікі, запрасілі гасцей з Віцебскай вобласці. Гэта супрацоўнікі ўстаноў адукацыі і культуры, студэнты, работнікі прамысловых прадпрыемстваў і прадстаўнікі мясцовай улады. Больш чым на гадзіну яны разам з артыстамі і арганізатарамі вярнуліся ў часы Вялікай Айчыннай вайны, каб ушанаваць памяць яе ахвяр і герояў. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.