Праект "МАСТАЦКІ" – дзецям" прапануе шэраг выстаў – віртуальных і ў сценах музея

02.06.2020

З нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей Нацыянальны мастацкі музей Беларусі падрыхтаваў шэраг тэматычных выстаў. Адна з іх размясцілася на першым паверсе ў арт-кафэ. Гэта малюнкі ўдзельнікаў дзіцячай студыі “У госці да Цюбіка”, якая ўжо трыццаць гадоў працуе пры Нацыянальным мастацкім музеі. Расказвае загадчык аддзела навукова-асветніцкай работы Кацярына Аляшкевіч.

Выстава “У госці да Цюбіка” – частка праекта "МАСТАЦКІ" – дзецям". У яго рамках наведвальніку прапануюць яшчэ дзве экспазіцыі – лепшых работ VII Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка "Сябруюць дзеці на планеце" і выставу адной карціны – "Сонечны кантынент".

Віртуальная частка праекта ўключае выставу “Дзеці мастакоў”, музейныя загадкі, творчыя заданні.

Фота: карціна Мая Данцыга "Сонечны кантынент", 1977 г. (artmuseum.by