Праекты Беларускага Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы да 140-годдзя песняра

25.04.2022

Да 140-годдзя народнага паэта Беларусі Янкі Купалы Дзяржаўны літаратурны музей песняра ладзіць шэраг знакавых праектаў. Сёлета спаўняецца і 100-годдзе выдання аднаго са зборнікаў Янкі Купалы "Спадчына". Да гэтай даты будуць праведзены імпрэзы і чытанні.

Таксама Дзяржаўны літаратурны музей песняра зладзіць новую экспазіцыю ў філіяле "Яхімоўшчына". Яна стане інтэрактыўнай і найбольш поўна будзе адлюстроўваць спадчыну класіка.

Расказвае вядучы навуковы супрацоўнік Галіна Варонава.

Фота - adu.by