Прах Змітрака Бядулі прывезлі ў Беларусь

27.02.2020

Змітрок Бядуля пайшоў з жыцця ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны у эвакуацыі каля горада Уральск у Казахстане, там быў пахаваны на гарадскіх могілках. Сваякі пісьменніка шэсць разоў спрабавалі зладзіць яго перапахаванне ў Беларусі, але кожны раз перашкодай былі арганізацыйныя цяжкасці. Нарэшце прах пісьменніка на радзіме. Працягвае сын беларускага класіка Яфім Плаўнік.

Вяртанню паспрыяў Фонд Марыі Магдалены Радзівіл (Швейцарыя). Эксгумацыя і транспарціроўка – складаны і нятанны працэс, у якім задзейнічалі каля сарака чалавек. Цяпер на уральскіх могілках пакінуць памятны знак, што там была магіла пісьменніка. Калі адбудзецца перапахаванне ў Мінску, расказвае старшыня Фонду Марыі Магдалены Радзівіл Аляксандр Сапега.

Фота: bellitmuseum.by (аўтар – Юрый Камісараў)