Прэм’ера дзіцячага радыёспектакля “Падарожжа ў краіну мурашоў” на канале "Культура"

12.03.2018

21 сакавіка, у Міжнародны дзень лясоў, на канале "Культура" – прэм’ера дзіцячага радыёспектакля “Падарожжа ў краіну мурашоў” па п’есе драматурга Таццяны Мушынскай!

У вас з’явіцца магчымасць перанесціся ў сапраўднае лясное царства, якое часам перажывае самыя страшныя катаклізмы з-за… чалавека.

Як спраўляюцца з імі такія маленькія, крохкія, але моцныя істоты з ганарлівай назвай “Мурашы”? З-за чаго яны радуюцца і чым засмучаюцца? Наколькі лёгка яны гатовы пасябраваць з намі? І ці варта маленькім і дарослым людзям браць прыклад з іх узаемаадносін? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні пачуецца падчас падарожжа ў краіну мурашоў. Плануйце вандроўку на 21 сакавіка, сераду, у 10:20!

Ролі выконвалі Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шароў, актрысы Святлана Цімохіна і Таццяна Ражаўская.

Над спектаклем працавалі: рэжысёр – Ліка Пташук, гукарэжысёры – Валерый Бяляеў і Сяргей Бутоўскі, кампазітар – Аляксандр Літвіноўскі.

Фота: Аляксандр Шароў