Прэм'ера пра доктара Фаўста ‒ трэці раз на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. У складзе трупы ‒ новыя выканаўцы

07.12.2020

Вечная гісторыя доктара Фаўста ажыла на сцэне Вялікага тэатра Беларусі8 снежня на сцэне тэатра ‒ трэці паказ прэм'ернай оперы Шарля Гуно ў пастаноўцы Ганны Маторнай. Гледачоў чакае сустрэча з новымі выканаўцамі галоўных партый. Гэтым разам ‒ тры дэбюты: Алены Золавай (Маргарыта), Дзмітрыя Шабеці (Доктар Фаўст) і Кацярыны Міхнавец (Марта).

Рэжысёрская канцэпцыя пастаноўкі ставіць філасофскія пытанні і заклікае задумацца над этычнымі праблемамі. Для гэтага гледача змяшчаюць у атмасферу фаўстаўскага эксперыменту, дзе ён балансуе на мяжы рэальнасці і нерэальнасці. Дзеянне адбываецца ў Германіі ў 1930-40-я гады, але гісторыя набліжана да сучаснага гледача. Фактычна яна задумвалася як падарожжа праз стагоддзі. Для харэографа, балетмайстра-пастаноўшчыка оперы "Фаўст" Наталлі Масквічовай гэта таксама ў нейкай ступені дэбют.

Упершыню спектакль паказалі 21 лістапада.

Фота: sb.by