Прэм’ера спектакля "Пачупкі"

17.02.2022

Сёння Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі рыхтуе прэм’еру спектакля "Пачупкі". Прэм’ерная тэатральная прастора будзе аддадзена беларускаму фальклору – фундаменту спектакля, а таксама пабудове гуку і глядацкага ўяўлення. Стваральнікі праекта лічаць, што ў злучэнні гэтых складнікаў спектакль будзе нараджацца "тут" і "зараз" у адзінстве тэатральнай сцэны і глядацкай аўдыторыі. Новая пастаноўка стане працягам гісторыі нашумелага і тытулаванага спектакля тэатра "Шлюб з ветрам", другім крокам пагружэння стваральнікаў спектакля ў беларускую культуру. Расказвае рэжысёр-пастаноўшчык праекта Яўген Карняг.

У прэм’ернай пастаноўцы "Пачупкі" прыме ўдзел і акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Сяргей Арцёменка.

Фота - rtbd.by