Прэм'ера спектакля "Пахавайце мяне за плінтусам"

29.07.2022

Сёння ў Віцебску на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа прэм'ера спектакля "Пахавайце мяне за плінтусам" паводле аднайменнай аповесці Паўла Санаева ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка Мінскага абласнога драматычнага тэатра Валерыя Анісенкі. Аповесць распавядае гісторыю сталення хлопчыка Паўла Савельёва, які жыве разам з дэспатычнай бабуляй і слабахарактарным дзядуляй. Гэта новая версія спектакля 2013 года. Тады пастаноўка атрымала шмат узнагарод на міжнародных фестывалях. Ідэя аднавіць спектакль належыць рэжысёру Валерыю Анісенка.

Фота - bstd.by