Прэм’ера спектакля «Пітэр Пэн» у Тэатры юнага гледача

02.05.2025

3 мая ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача адбудзецца прэм’ера яскравага спектакля «Пітэр Пэн» паводле твора пісьменніка Джэймса Бары ў пастаноўцы Ганны Джамілашвілі. Спектакль распавядзе пра тое, што вельмі важна ўмець цаніць і даражыць тым, што маеш, асабліва блізкіх табе людзей. Расказала аб прэм’еры рэжысёр спектакля Ганна Джамілашвілі.

Фота - planetabelarus.by