Прэм'ера Тэатра юнага гледача знаёміць з біяграфіяй Ларысы Геніюш

04.03.2021

Дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача прэзентаваў прэм’еру. У рамках праекта “Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі” паказалі спектакль “Калі прачнецца Бог”. Ён у відовішчнай форме знаёміць з біяграфіяй Ларысы Геніюш. Рэжысёр Ганна Казлова стварыла пастаноўку на аснове кнігі ўспамінаў “Споведзь”, да мемуараў дадала грамадзянскую і інтымную лірыку. Пастаноўка прымушае задумацца, як захаваць годнасць у складаных у мовах і не страціць веру ў людзей.

“Калі прачнецца Бог і ўзварушыцца сумленне, што будуць рабіць абыякавыя і бязлітасныя?” – пытаецца Ларыса Геніюш. Менавіта яе настойлівасць і трывалась захапіла ўсіх, хто працаваў над спектаклем. Расказвае выканаўца галоўнай ролі Раіса Астрадзінава.

Ларыса Геніюш прайшла шматлікія выпрабаванні. Але захавала любоў да людзей і роднага краю. Пра гэта і расказвае пастаноўка Ганны Казловай, якая папоўніла рэпертуар Тэатра юнага гледача.

Фота: facebook.com