Прэм'ера ў РТБД - "Карней" паводле твораў Уладзіміра Караткевіча

05.07.2023

Беларуская зямля і яе народ на працягу ўсяго існавання падвяргаліся цяжкім выпрабаванням. Вялікая Айчынная вайна – адна з найтрагічных старонак нашай гісторыі. Тое, што нельга забыць, бо ў жыцці ўсё ўзаемазвязана: паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй, паміж усім жывым на зямлі існуе непарыўная нябачная сувязь. Пра гэта  і  распавядае прэм'ера спектакля "Карней" паводле твораў Уладзіміра Караткевіча, чытка якога адбудзецца 13 ліпеня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Над прэм'ерай працуе малады беларускі рэжысёр Алена Зміцер.

Фота - zviazda.by