Прэм’ера ў Вялікім

31.05.2024

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей Вялікі тэатр Беларусі рыхтуе прэм’еру – адаптаваную версію «Казкі пра цара Салтана» Аляксандра Пушкіна па  матывах оперы Мікалая Рымскага-Корсакава ў пастаноўцы Наталлі Бараноўскай. Такі фармат дастаткова распаўсюджаны, ён даказаў сваю мастацкую мэтазгоднасць на сцэнах самых разнастайных прафесійных тэатраў. За дырыжорскім пультам прэм’еры маэстра Віталь Грышчанка.

Галоўную партыю Царэўны Лебедзь выканае салістка ўстановы Анастасія Храпіцкая.