Прэм'ерныя паказы спектакля "Мой вялікі маленькі дзядуля" праходзяць у Віцебску

20.02.2020

У віцебскім тэатры Лялька” адбылася прэм'ера новага спектакля для дзяцей  Мой вялікі маленькі дзядуля. У афармленні пастаноўкі выкарыстаны малюнкі і мультфільмы, якія стварылі дзеці анімацыйнай студыі “Мы ёсць”, што працуе на базе анкалагічнага цэнтра ў Бараўлянах. Пра адметнасці пастаноўкі расказвае аўтар п’есы, супрацоўніца літаратурна-драматургічнай часткі тэатра “Лялька” Вольга Прусак.

Па словах Вольгі, у спектаклі дзве лініі: першая – гэта шчырыя, поўныя даверу адносіны дзядулі і ўнучкі, гэты дарослы – адзіны, хто глыбока разумее ўнутраны свет дзіцяці. Другая – гэта ўзаемадзеянне дзяўчынкі з іншымі людзьмі, падчас якога ўнутраны свет дзяцінства разбураецца. Як захаваць сваё "я" ў працэсе сацыялізацыі – у пастаноўцы ёсць адказ на гэта пытанне.

Прэм’ерныя паказы спектакля пройдуць таксама 21 і 22 лютага.

Фота: vk.com