22.03.2021
Да тыдня дзіцячай музыкі, які традыцыйна праходзіць на вясновых канікулах, Беларускі дзяржаўны музычны тэатр рыхтуе падарунак юным гледачам – прэм’еру балета “Пеця і воўк” кампазітара Сяргея Пракоф’ева. Пастаноўку ажыццяўляе малады балетмайстар, лаўрэат міжнародных конкурсаў Сяргей Мікель.
Прэм'ерны балет будзе не толькі цікавым, але і пазнавальным спектаклем. Маленькія гледачы даведаюцца пра інструменты сімфанічнага аркестра з дапамогай захапляльнай гісторыі. Галоўную партыю ў балеце выканае саліст Музычнага тэатра Канстанцін Белахвосцік.
Фота: planetabelarus.by