Прэм’еру спектакля «Моцарт і Сальеры» пакажуць у Брэсцкім тэатры драмы 5 снежня

27.11.2023 

У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы 5 снежня адбудзецца прэм’ера спектакля «Моцарт і Сальеры» па матывах адной з «маленькіх трагедый» класіка рускай літаратуры Аляксандра Пушкіна. Рэжысёрам выступае Дзяніс Фёдараў. Ён збіраецца паглядзець на твор вялікага пісьменніка ў кантэксце сучаснасці. У спектаклі таксама актыўна будуць выкарыстаны тэхналогіі мультымедыя. «Спектакль створаны на грант аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі “Рускія сезоны” пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і прымеркаваны да 225-годдзя з дня нараджэння Пушкіна, якое будзе адзначацца ў 2024 годзе», – расказала кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Вера Шэлест.

Фота - bresttheatre.info