Прэм’еру спектакля «Радавыя» прадставіць Тэатр-студыя Кінаакцёра

18.06.2024

20 чэрвеня ў Тэатры-студыі Кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» адбудзецца прэм’ера спектакля «Радавыя» паводле п’есы вядомага беларускага драматурга і сцэнарыста Аляксея Дударава. Гістарычная драма ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра Аляксандра Яфрэмава прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Расказала  актрыса, заслужаная артыстка Беларусі Ірына Нарбекава.
Спектакль «Радавыя» стварае вобраз беларусаў, якія, перажыўшы столькі гора, страт, засталіся надзіва душэўнымі, чуллівымі, шчырымі, захаваўшы самыя лепшыя чалавечыя якасці. Адну з галоўных роляў у спектаклі выканае актрыса тэатра Віялета Крыванос.

Фота - minsknews.by